Единый день голосования

 
ОСТРОВЕТЧИНА ТУРИСТИЧЕСКАЯ

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы штогод збірае ў гервяцкім храме дзясяткі вернікаў.


Па традыцыі пачатак фэсту паклала ўрачыстая імша. Раздзяліць радасць з гервятцамі і гасцямі аграгарадка прыехалі святары з суседніх раёнаў і з Астравеччыны на чале з дэканам, ксяндзом-канонікам Юзафам Багдзевічам. Падчас казання суддзя касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі, ксёндз Андрэй Зайко засяродзіў увагу на Святой Тройцы і шчырасці ў веры і самааданасці Богу продкаў, якія будавалі гэты велічны храм у Гервятах. Падчас урачыстай імшы маліліся на трох мовах – беларускай, літоўскай і польскай. Святочная служба завяршылася працэсіяй вакол касцёла.




Сапраўднае шматнацыянальнае свята, арганізатарамі якога сталі Астравецкі райвыканкам і раённае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі”, разгарнулася на пляцоўцы побач з касцёлам. Напачатку канцэртнай праграмы гледачоў прывіталі пробашч парафіі Святой Тройцы, ксёндз Дзмітрый Леўчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла і намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Генадзь Бычко.


– Гэты год у нашай краіне аб’яўлены Годам народнага адзінства. Цудоўная традыцыя, Троіцкі фэст, збірае на свята ў Гервятах шмат людзей – гэта пацверджанне нашага адзінства, – адзначыў Віктар Збігневіч.


Выступленне астравецкіх хору “Польскае рэха Астраўца”, народнага ансамблю інструментаў “Скарбніца”, ансамблю народнай песні “Кемяліна” і творчых калектываў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей – украінцаў, армянаў, казахаў, азербайджанцаў, яўрэяў – нікога не пакінулі раўнадушнымі. Паказ нацыянальных строяў арганізаваў цэнтр беларускіх рамёстваў “Скарбніца”.

Сімвалічна, што менавіта ў Гервятах, дзе спакон вякоў у згодзе і ўзаемапавазе побач жывуць беларусы, літоўцы, украінцы, сёння панавала суквецце талентаў розных нацынальнасцей з многіх куточкаў Беларусі.

Больш падрабязна пра Троіцкі фэст чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты і глядзіце ў відэасюжэце “ТВА.Твой Астравец”.

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

Источник http://www.ostrovets.by/news/novosti/news28917.html?fbclid=IwAR0LwB7Vc1ziSRLx3NnYZTuI55cfG0bKgrz092q1lr2rn66dPUwct-SshPw